Да санкцыяў ЕС супраць уладаў Беларусі далучыліся краіны-кандыдаткі ў ЕС
Да санкцыяў Еўрасаюза супраць афіцыйнага Мінска далучыліся некалькі краін, паведамляе знешнепалітычная служба ЕС.
Гэта краіны-кандыдаткі на ўступленне ў ЕС Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, а таксама Ісландыя і Нарвегія, якія ўваходзяць у Еўрапейскую асацыяцыю свабоднага гандлю.
Напрыканцы чэрвеня Савет ЕС увёў сектаральныя эканамічныя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Яны закранаюць нафтавы сектар, а таксама вытворчасць хлорыстага калію.
Цяпер пад санкцыямі Еўрасаюза знаходзяцца 166 фізічных і 15 юрыдычных асоб Беларусі.