Ціханоўская ў Вене сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі
Аляксандр ван дэр Белен і Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
У Вене Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам ван дэр Беленам, паведамляе яе прэс-служба.
Падчас перамоваў абмяркоўвалася сітуацыя з ядзернай зброяй, ціск рэжыму на палітвязняў, паўзучая расійская акупацыі Беларусі, роля Лукашэнкі ў вайне з Украінай. Акрамя таго, ішла гаворка пра дапамогу ў падрыхтоўцы спецыялістаў і распрацоўку рэформаў для новай Беларусі.
У 2020-м ван дэр Белен быў адным з першых, хто асудзіў фальшаванні на прэзідэнцкіх выбарах і рэпрэсіі супраць беларусаў.