Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Францыі
Элізабет Борн і Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya
5 кастрычніка пачаўся візіт Святланы Ціханоўскай у Францыю. Яна сустрэлася з прэм'ер-міністрам Францыі Элізабет Борн.
"Яна запэўніла мяне, што Францыя застаецца прыхільнай свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, — піша Ціханоўская. — Мы абмеркавалі дапамогу рэпрэсаваным студэнтам, дзеячам культуры і СМІ. Мы павінны ўзмацніць сувязі паміж нашымі народамі".
Па словах Святланы Ціханоўскай, Борн "запэўніла, што мы маем поўную падтрымку Францыі, і Францыя не будзе прызнаваць рэжым, як і раней".
У Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам парламента і МЗС, з шэрагам ключавых міністраў.
twitter.com/Tsihanouskaya