Ціханоўская на мерапрыемстве ў Аўшвіцы сустрэлася з кіраўніком дэлегацыі ЗША

Святлана Ціханоўская з кіраўніком дэлегацыі ЗША Чарльзам Кушнерам і яго жонкай у Аўшвіцы / прэс-служба Ціханоўскай
На мемарыяльных мерапрыемствах у былым нацысцкім лагеры смерці Аўшвіцы Святлана Ціханоўская мела гутарку з Чарльзам Кушнерам і яго жонкай. Кушнер ўзначальваў амерыканскую дэлегацыю ад імя прэзідэнта ЗША.
Кушнер расказаў, што яго карані з Наваградка, ён іх шануе і раней неаднойчы наведваў Беларусь, піша прэс-служба лідаркі беларускіх дэмакратычных сілаў. Як расказвала Еўрарадыё, у 2016 годзе ў архівах Беларусі знайшлі дакументы пра род Кушнераў і прасачылі іх гісторыю да пачатку ХІХ стагоддзя.
Ціханоўская і Кушнер абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Яны гаварылі пра неабходнасць вызвалення палітвязняў і ўтрымання Беларусі ў цэнтры міжнароднай увагі, а таксама ў замежнай палітыцы ЗША.
Сын Чарльза Кушнера Джарэд — муж Іванкі Трамп і, адпаведна, зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.