Ці здольная “аб’яднаная Еўропа” аб’яднана супрацьстаяць Расіі — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / CNplus

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у сваім звароце да нацыі наўпрост назваў Расію ворагам Францыі і ўсёй Еўропы. Заклікаўшы і французаў, і ўсіх еўрапейцаў салідарызавацца з Украінай у яе супрацьсатянні расійскай акупацыі і больш сродкаў выдаткоўваць на ўзбраенне. У гэты ж час прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спыніў усю дапамогу Украіне, а Лукашэнка прапаноўвае правесці перамовы паміж Украінай, Расіяй і ЗША у Мінску.

Ці здольная Еўропа насамрэч аб’яднацца ў дапамозе Украіне і супрацьстаянні Расіі і ці сапраўды ў еўрапейскім грамадстве магчымы кансенсус па гэтым пытанні? Ці магчымыя мірныя перамовы паміж Расіяй і Украінай і ці ёсць у гэтых перамовах і дамоўленасцях месца для Беларусі? Ці апраўданыя спадзевы Лукашэнкі прыцягнуць увагу Трампа да сваёй персоны і якую пазіцыю варта заняць дэмсілам адносна будучых перамоў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам у 17.00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.