Ці верне рэферэндум Лукашэнку любоў беларусаў? Стрым з Кузняцовым
Здавалася, танцы вакол ідэі канстытуцыйнай рэформы будуць бясконцымі. Але не — рэферэндум прызначаны на 27 лютага. Што адметна, нягледзячы на магчымасць адмены гэтага мерапрыемства на падставе пагрозы вайны паміж Расіяй і Украінай. Больш за тое, напярэдадні абвяшчэння даты рэферэндуму пачала актыўна распаўсюджвацца інфармацыя пра магчымага пераемніка Лукашэнкі. Дакладней, пераемніцу…
Ці варта звяртаць увагу на інфармацыю пра Качанаву-пераемніцу і ці верне рэферэндум легітымнасць Лукашэнку? Да чаго можа прывесці “ўкраінскае супрацьстаянне” Расіі і “калектыўнага Захаду”? Якія выcновы варта зрабіць па выніку сацапытання, праведзенага Chatham House? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Пётр Кузняцоў.