Ці спыніць Трамп "крывавую лазню" ва Украіне і як там выбары ў Польшчы? Эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
19 траўня Дональд Трамп паабяцаў пагаварыць з Уладзімірам Пуціным, Уладзімірам Зяленскім і хаўруснікамі па НАТА, каб спыніць "крывавую лазню" ва Украіне. Нагадаем, што напярэдадні першых за апошнія тры гады расійска-ўкраінскіх прамых перамоваў прэзідэнт ЗША паведаміў, што міру ва Украіне не будзе, пакуль ён сам не пагутарыць з прэзідэнтам Расіі.
Тым часам у Польшчы прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў, падчас якога правыя кандыдаты набралі значна больш галасоў, чым прадказвалі палітычныя аналітыкі.
Якія сігналы пасылае нам сусветная палітыка?
Больш падрабязна пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.