Ці сапраўды Кныровіч сыйдзе з КР пасля выбараў новага спікера — эфір

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Блогер Аляксандр Кныровіч не стаў спікерам Каардынацыйнай рады. Большасць дэлегатаў гэтай апазіцыйнай струтуры, якая мае на мэце знайсці рашэнні для пераадолення палітычнага крызісу ў Беларусі, прагаласавалі за Арцёма Брухана

Арцём — цяпер ужо былы намеснік Паўла Латушкі ў АПК і НАУ, а фракцыя Латушкі — самая буйная ў радзе. Кныровіч хацеў, каб Каардынацыйная рада не была падпарадкаваная Аб'яднанаму пераходнаму кабінету і не брала гранты ў донараў — асабліва пасля знікнення былой спікеркі Анжалікі Мельнікавай і 100 тысяч долараў, выдадкаваных на КР. Але гэта ўжо неістотна.

Ці пакіне Кныровіч КР і што будзе з фракцыяй "Пракопьеў — Ягораў", да якой належыць блогер? Ці стане КР эфектыўным органам пры Арцёме Брухану? Якія рэальныя праблемы вырашыла КР за часы свайго існавання? Пра гэта ды іншае гутарым з Аляксандрам. Далучайцеся! 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.