Ці не паспяшаўся Дылеўскі з абвяшчэннем нацыянальнай забастоўкі?
Агульнанацыянальную забастоўку з 1 лістапада аб’явіла Беларускае аб’яднанне рабочых. Гэта ініцыятыва імгненна выклікала безліч крытыкі і скептычных каментароў з усіх бакоў.
Ці не паспяшалася БАР менавіта зараз заклікаць да забастоўкі? Ці пойдуць на такі крок рабочыя пасля хвалі рэпрэсій на прадпрыемствах? Чаму не патрымалі ініцыятыву? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае лідар "Рабочага руху" Юрый Рававы.