Ці можна адным словам сарваць “здзелку” па вызваленні палітвязняў — эфір

Антон Пянькоўскі

Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё

Словы Святланы Ціханоўскай пра тое, што “ў Еўрасаюза няма ніводнай прычыны аслабляць санкцыі альбо ісці на перамовы з Лукашэнкам, бо рэпрэсіі працягваюцца”, выклікалі крытыку з боку экс-дыпламата і кіраўніка Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыя Кавалеўскіага. Які перакананы, што менавіта “заігрыванні” Вашынгтона з Лукашэнкам прывялі да вызваленняі шэрагу палітвязняў. І такімі словамі далейшыя перамовы і вызваленні можна сарваць. 

Ці сапраўды галоўнай мэтай сустрэчы прадстаўніка адміністрацыі Трампа Келага з Лукашэнкам было пытанне палітвязняў і як моцна ўвогуле хвалюе гэтая тэма Вашынгтон? Што перашкаджае Еўрасаюзу пайсці тым жа перамоўным шляхам, якім ідзе Вашынгтон? Ці сапраўды Трамп можа “адным словам” прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае  амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.