Ці гатовая Украіна вызваляць беларусаў, якія сядзяць у турмах?

Меркаванні народных дэпутатаў Рады і прадстаўніка МЗС Украіны

Меркаванні народных дэпутатаў Рады і прадстаўніка МЗС Украіны / тэлеканал АНТ

Карэспандэнт Еўрарадыё падчас 4-га Форума Астрожскіх спытаў у прадстаўнікоў украінскай улады, ці гатовая яна вызваляць беларусаў, якія сядзяць у турмах праз салідарнасць з Украінай. Тых, каго затрымалі па “справе Гаюна”, а гэта па інфармацыі праваабаронцаў больш за 100 чалавек. Гэта рэйкавыя партызаны. Гэта добраахвотнік Васіль Верамейчык, якога затрымалі ва В’етнаме і перадалі Беларусі.

“Схема ёсць, магчымасць таргавацца з Лукашэнкам ёсць”

Уладзімір Ар’еў, нардэп Вярхоўнай рады Украіны з фракцыі “Еўрапейская салідарнасць” лічыць, што ў гэтым пытанні патрэбна палітычная воля кіраўніцтва Украіны і каб былі даны заданні МЗС Украіны.

— Я не бачу ніякіх дыпламатычных шляхоў па вызваленню людзей, акрамя комплекснага ціску на рэжым Лукашэнкі. Тут Украіна павінна распрацаваць сумесна з ЗША і ЕС такі механізм супрацоўніцтва, пры якім людзей перададуць у краіны Еўрасаюза. Па той жа схеме зараз перадаюць беларускіх палітвязняў.

Схема ёсць, магчымасць таргавацца з Лукашэнкам ёсць. Ён зараз працуе як гандляр рабамі, Лукашэнку проста варта зацікавіць, — лічыць нардэп.

— На жаль, я не бачу ніякіх крокаў украінскага боку ў гэтым напрамку. Калі гэта пытанне падымаць больш жорстка, што мы зараз і робім, тады пра нейкі канструктыў можа ісці гаворка. Можна спрабаваць дзейнічаць праз міжпарламенцкія групы, праз народныя звароты нардэпаў. Я іх асабіста гатовы падтрымаць, — запэўніў Уладзімір Ар’еў.

“Украінская ўлада не пойдзе на публічны кантакт”

Ігар Гузь, нардэп і сустаршыня дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхноўнай радзе ліча, што магчыма ўсё, таму трэба падлучаць да гэтай працы ЗША.

— Лукашэнка хоча, каб з ім украінская ўлада вяла публічны дыялог. Прыехала ў Мінск, вось як амерыканцы, пачала б таргавацца. Нас цікавяць лёсы украінскіх грамадзян, паверце. Ёсць спецслужбы, якія вядуць камунікацыю, як з беларусамі, так і з расіянамі.

Я думаю, што ўкраінская ўлада не пойдзе на публічны кантакт па гэтаму напрамку да канца вайны. І гэта праблема, — папярэджвае Ігар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.