Ці атрымаецца праз суд ААН спагнаць з Лукашэнкі 200 мільёнаў еўра — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Ад пачатку міграцыйнага крызісу толькі ў Літве былі спыненыя 23.6 тысяч спроб нелегальнага пранікнення ў краіну. Колькі такіх выпадкаў сталіся паспяховымі — невядома. Тым не меньш, сама міграцыйная сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы стала падставай для звароту Літвы ў Міжнародны суд ААН з патрабаваннем кампенсацыі ад Беларусі ў памеры 200 мільёнаў еўра. У дадатак да гэтай непрыемнасці ў рэжыма Лукашэнкі, выглядае на тое, сапсаваліся адносіны з Кітаем. У тым ліку з-за міграцыйнага крызісу на беларускіх межах.
Ці рэальна спагнаць з лукашэнкаўскага рэжыма кампенсацыю з дапамогай суда ААН і што гэта сітуацыя азначае для Беларусі? Што адбываецца ў адносінах паміж Мінскам і Пекінам і пры чым тут міграцыйны крызіс? Як вынікі расследвання знікнення Анжалікі Мельнікавай уплываюць на дэмсілы і ці маюць пад сабой падставы патрабаванні да Паўла Латушкі аб”адстаўцы”?
Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.