Чарга на мяжы з Польшчай стала меншай

Чарга на мяжы з Польшчай стала меншай / mapbel.by
Чарга на выезд у Польшчу скарацілася на другі дзень пасля таго, як Варшава аднавіла працу закрытых 12 верасня пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю, піша "Зеркало" са спасылкай на маніторынг Дзяржпамежкамітэта.
Выезду з Беларусі чакаюць 2395 легкавых аўтамабіляў і пяць аўтобусаў. Гэта больш чым на 500 легкавых аўтамабіляў і 40 аўтобусаў меней, чым днём раней.
У грузавым аўтамабільным пункце пропуску "Казловічы" стаіць 620 фур. Суткі таму іх было 990.
На літоўскім напрамку чакаюць 160 легкавушак (130 — у "Беняконях" і 30 — у "Каменным Лозе"). Чэргаў з аўтобусаў няма.
На латвійскай мяжы чэргаў няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.