Чаму рэжым больш не вызваляе палітвязняў і як ідуць перамовы Мінска і ЗША — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Пасля так званай “інаўгурацыі” Лукашэнкі вызваленні палітвязняў не толькі не пашырыліся, але і ўвогуле спыніліся. Ніякіх тлумачэннях гэтаму спыненню “актаў гуманізму” з боку рэжыма і яго прапаганды няма. Хоць і гучалі намёкі, што, маўляў, з боку Мінска быў такі крок з вызваленнямі зроблены, чакаліся нейкія плюшкі з боку Захаду ў адказ, але Захад у адказ нічога не зрабіў.

Што азначае спыненне практыкі вызвалення палітвязняў “па памілаванні” і ці варта разлічваць на аднаўленне гэтага працэсу? Як заходнія палітыкі рэагуюць сёння на прапановы аднавіць кантакты з Лукашэнкам? Якія пагрозы нясе практыка масавага запрашэння працоўных мігрантаў у краіну? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць па чацвяргах, два разы на месяц у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.