Чаму кошты ў беларускіх крамах не слухаюцца загадаў чыноўнікаў — эфір

Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Не зважаючы на пераможныя справаздачы і гучныя заявы пра эканамічныя дасягненні ад чыноўнікаў і Лукашэнкі, інфляцыя ў Беларусі жыве сваім, адасобленым ад прапаганды жыццём. Кошты як у прадуктовых, так і прамысловых крамах растуць, а беларускія тавары прадаць за мяжу ўсё цяжэй. Дый з курсам валют адбываецца не зразумела што: нават калі долар не недта імкнецца да росту, то расійскі рубель паводзіць сябе так, што беларускаму рублю становіцца не вельмі добра.
Што насамрэч адбываецца з інфляцыяй і чаму яна не слухаецца загадаў чыноўнікаў? Як курс расійскага рубля ўплывае на кошты ў беларускіх крамах і што адбываецца з доларам? Якія пагрозы для беларускай эканомікі нясе распачатая Трампам тарыфная вайна з усім светам ці такая яна ўжо страшная, тая вайна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы Оптымум на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.