Цэны ашалелі, а Камісія аказалася зусім не "па вяртанні" — стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Цэны ў Беларусі ашалелі. Гуркі і памідоры па $12 за кілаграм — як вам? Не тое мы разумелі пад словамі "беларускі эканамічны цуд".
Ды і пад "Камісіяй па вяртанні" мы разумелі зусім не тое. Яе праца паказвае, наколькі "яны" не разумеюць, што адбываецца "ў нас", і наколькі "мы" не разумеем, што робіцца "ў іх".
Абмяркуем гэта з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра новы сэнс слова TACO — гэта цяпер абрэвіятура, дзе першая літара абазначае — "Trump". Пра магчымы візіт генерала Келага ў Мінск і магчымую забарону пераводу грошай з Беларусі / у Беларусь. І пра тое, што пра беларусаў думаюць грамадзяне Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.