Цэнтр Брэста з-за аварыі на падстанцыі застаўся без току

Цэнтр Брэста з-за аварыі на падстанцыі застаўся без току

Брэстаўчане зранку 27 ліпеня засталіся без электрычнасці, паведамляе БЕЛТА.

Аварыя здарылася каля 8-й гадзіны раніцы на падстанцыі "Усходняя" размеркавальнага пункта №84. З-за пашкоджанай кабельнай лініі 10 кВ без электрычнасці засталіся чатыры трансфарматарныя падстанцыі і спажыўцы цэнтральнай частцы Брэста.

Паведамляецца, што цяпер спецыялісты пераключаюць спажыўцоў на рэзервовую лінію электраперадачы. У "Брэстэнерга" абяцюць аднавіць падачу электраэнергіі бліжэйшым часам.