Бюлетэні на ўкраінскіх выбарах не гараць і свецяцца ў ультрафіялеце (відэа)

Як паведамляе УНІАН, на бюлетэні надрукаванае 21 прозвішча ў алфавітным парадку. Пад ультрафіялетавым святлом бюлетэнь свеціцца, як грошы, ён не гарыць і змяняе колер. Таму ў выпадку сумневаў можна лёгка праверыць, сфальсіфікаваны бюлетэнь ці не. Пры тэмпературы 35 градусаў і вышэй папера становіцца жоўтай. Дырэктар дзяржаўнага паліграфкамбіната запэўнівае, што для абароны выкарыстоўвалі ўсе бачныя і нябачныя воку спецыяльныя фарбы, таму падрабіць бюлетэні вельмі складана.



У ЦВК кажуць, што ўкраінцы з Крыма, Данбаса і Луганшчыны змогуць атрымаць бюлетэнь па спрошчанай сістэме.



Дарэчы, на мінулых выбарах ўкраінцы сапсавалі звыш мільёна бюлетэняў.