Буксаванне перамоваў па Украіне і фініш “Новай Беларусі” — стрым з Усавым
Павел Усаў
Абмяркоўваем актуальныя палітычныя падзеі ў штотыднёвай размове з палітолагам Паўлам Усавым.
Дональд Трамп, што абяцаў свету падпісаць мірныя перамовы па Украіне, літаральна за суткі сеў у лужыну — Пуцін не чуе яго пагроз і далей адцягвае пытанне прыпынення агню. Сацыёлаг Рыгор Астапеня і эканаміст Дзмітрый Крук напісалі праграмны тэкст аб смерці праекта “Новая Беларусь”. Беларусы не дачакаюцца дэмакратычнай будучыні краіны ў сярэднетэрміновай перспектыве?
Нявестка Лукашэнкі абышла санкцыі Еўрасаюза праз лобі Славакіі. Няўжо ўсё гэта сведчыць пра слабасць сённяшняй дэмакратыі? На гэтыя і іншыя пытанні паразмаўляем з палітолагам і сябрам руху “Вольная Беларусь” Паўлам Усавым.