Будуць судзіць 29-гадовую супрацоўніцу кампаніі "Пеленг"

Будуць судзіць 29-гадовую супрацоўніцу кампаніі "Пеленг"
3 лютага Мінскі гарадскі суд пачне разглядаць крымінальную справу супраць 29-гадовай Карыны Праташчык. Яе абвінавачваюць паводле артыкула аб закліках да санкцый (частка 3 артыкула 361 КК), піша "Наша Ніва".
Паводле інфармацыі выдання, дзяўчына родам з Мінска. З 2017 года яна працавала ў кампаніі "Пеленг" кантралёркай аптычных дэталяў і прыбораў 5 разраду. Дзяўчына займалася праверкай якасці аптычных вырабаў.
Калі менавіта затрымалі дзяўчыну і ў чым канкрэтна яе абвінавачваюць — невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.