Будуць рабіцца спробы дамагчыся спынення агню ва Украіне ў красавіку-траўні

На фронце ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua
Будуць рабіцца спробы дамагчыся спынення агню ва Украіне ў красавіку-траўні 2025-га. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін паспрабуюць заключыць пагадненне да Вялікадня (20 красавіка) ці 9 траўня. Пра гэта ў чацвер піша Financial Times са спасылкай на ўкраінскіх і заходніх чыноўнікаў.
13 лютага ў Крамлі заявілі, што Пуцін "будзе рады вітаць Трампа на святкаванні 80-годдзя Перамогі" ў Маскве.
У сераду Дональд Трамп распавёў пра тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным. Па словах прэзідэнта ЗША, яны пагадзіліся з неабходнасцю спыніць вайну ва Украіне. Пасля гэтага Трамп патэлефанаваў украінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму.
Размова Трампа з Пуціным выклікала занепакоенасць у Еўропе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.