Берасцеец ударыў макет інспектара ДАІ, а потым прасіў прабачэння на камеру

Берасцеец ударыў макет інспектара ДАІ, а потым прасіў прабачэння на камеру

Напрыканцы красавіка па адной з сацсетак "хадзіла" відэа, на якім малады чалавек паказвае прыёмы самаабароны з выкарыстаннем макета інспектара ДАІ. Героем апынуўся 25-гадовы берасцеец. Сайт УУС Брэсцкага аблвыканкаму выклаў відэа, на якім малады чалавек... раскайваецца ў сваім учынку. Нешта гэта нагадвае, праўда?

У лістападзе 2018 года падобны інцыдэнт здарыўся ў Мінску, калі падлетак даў поўху знакамітай скульптуры гарадавога. А потым на камеру папрасіў прабачэння ў помніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.