Брэсцкія камуністы хочуць правесці пікет супраць павышэння цэнаў

Як паведаміла Еўрарадыё старшыня брэсцкай філіі партыі “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, мэта пікету – прыцягнуць увагу да неабгрунтаванага павышэння цэнаў на прадукты і паслугі. Гэта, па словах актывісткі, у першую чаргу ўплывае на пенсіянераў і малазабяспечаныя катэгорыі насельніцтва.

Дзенісенка: “Вось нават сёння – “радасць”: павысілі цэны на паліва. Мы хочам выказаць пратэст супраць таго, што ўлада павышае цэны. Раней хоць нейкае абгрунтаванне было, што тое і тое, а цяпер ніякіх абгрунтаванняў. Калі ў нас інфляцыя, то павінны быць замарожаныя і заробкі, і цэны. У нас замарожаныя і заробкі, і пенсіі, а цэны растуць!"

Калі заяўнікі атрымаюць ад кіраўніцтва гораду дазвол, то пікет адбудзецца 17 ліпеня ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.