Брэсцкае “Дынама” знішчае “Мінск”, мінскае "Дынама" перамагае "Маладзечна"

17 траўня адбыліся яшчэ тры матчы дзевятага тура чэмпіянату Беларусі па футболе / "Динамо-Минск"
17 мая матчам у Слуцку працягнуўся дзявяты тур у Вышэйшай лізе. Мясцовы клуб згуляў унічыю з “Іслаччу” — 1:1.
У Брэсце мясцовае “Дынама” знішчыла “Мінск” — 5:0.
У сталіцы мінскае “Дынама” перамагло “Маладзечна” — 3:2. Дэбютант Вышэйшай лігі не можа набраць ачкі ўжо дзевяць тураў запар.
18 траўня тур завершыцца двума матчамі:
“Арсенал” — “Віцебск”
“МЛ Віцебск” — БАТЭ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.