БХК сёння абскардзіць папярэджанне Мінюста
9 сакавіка Вярхоўны суд пачне разгляд скаргі Беларускага хельсінскага камітэта да Міністэрства юстыцыі.
Праваабаронцы маюць намер абскардзіць пісьмовае папярэджанне Мінюста, вынесенае на адрас БХК 12 студзеня 2011 года. Гэтае папярэджанне з'явілася пасля таго, як праваабаронцы накіравалі спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнаўль інфармацыю пра ціск уладаў на адвакатаў, што абараняюць абвінавачаных і падазраваных у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня.
Міністэрства юстыцыі палічыла, што ў гэтым паведамленні "меў месца распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, што дыскрэдытуе праваабарончыя органы і органы юстыцыі Рэспублікі Беларусь".