Бязбожнікі рэжыму: як на Захадзе рэагуюць на пераслед вернікаў — эфір
Віталь Рымашэўскі / Еўрарадыё
Рэпрэсіі ў Беларусі, новы этап якіх распачаўся як адказ рэжыма на пратэсты 2020 года, не спыняюцца ўжо 5 гадоў. І асаблівую ўвагу рэжымныя карнікі надаюць недзяржаўным арганізацыям і суполкам. Палітычныя і культурныя даўно скончыліся, але і рэлігійныя супольнасці трапляюць пад пераслед. Што выклікае абурэнне ў міжнароднай супольнасці.
Чаму рэлігійныя супольнасці выклікаюць нянавісць у лукашэнкаўскага рэжыма і на якой падставе іх пераследуюць? Ці засталіся яшчэ ў Беларусі непадпарадкаваныя рэжыму супольнасці і што яны з сябе ўяўляюць? Як на такія рэпрэсіі рэагуе міжнародная супольнасць і які сэнс ад іх заяў з “выказваннем заклапочанасці па сітуацыі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адзін з заснавальнікаў партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя, сябра фракцыі “Наша справа” Каардынацыйнай рады Віталь Рымашэўскі.