Беспілотнік скінуў слоік з фарбай на амбасаду Расіі ў Швецыі

Амбасада Расіі ў Швецыі.

Амбасада Расіі ў Швецыі. / СМІ

Невядомыя атакавалі амбасаду Расіі ў Швецыі пры дапамозе беспілотніка. Ён скінуў ля ўваходу ў будынак шкляны слоік з фарбай.

"Напад" адбыўся 25 траўня каля 03:40 раніцы. Праляцеўшы над тэрыторыяй амбасады, дрон скінуў фарбу на пляцоўку перад галоўным уваходам.

Падобныя інцыдэнты адбываюцца рэгулярна — гэта ўжо дзявяты або дзясяты выпадак. Дыпламаты атрымліваюць "пасылкі" з фарбай ужо больш за год. Шведская паліцыя пакуль што не можа злавіць хуліганаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.