"Белтэлекам" пераняў ролю "Вялікага Брата"
"Белтэлекам" стаў адзіным аператарам рэспубліканскай сістэмы грамадскай бяспекі — "Вялікага Брата". Раней гэтую функцыю выконвала кампанія "Паноптес 24х7" — дачка Synesis, які трапіў пад санкцыі.
Адпаведны ўказ №69 "Аб развіцці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі" падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.
"Белтэлекам" будзе адзіным аператарам, адказным за стварэнне і функцыянаванне рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, а таксама захоўванне атрыманай інфармацыі.