Беларусы з усходніх абласцей дзеляцца відэа з пралётам расійскіх беспілотнікаў

Дрон, ілюстрацыйнае фота / Reuters
Відэаролікамі аб пралёце расійскіх беспілотнікаў дзеляцца ў сацсетках жыхары Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Гэта заўважыла гомельскае выданне "Флагшток".
На відэа з Гомельскай вобласці бачны вялікі чорны беспілотнік, падобны на іранска-расійскі ўдарны дрон-камікадзэ "Шахед" ("Герань"). Такі беспілотны апарат можа несці 50-кілаграмовую баявую частку. Лятальны апарат можа здэтанаваць пры падзенні або збіцці.
Другое відэа зроебленае ў Магілёве. Дрон, зняты на ім, падобны да расійскага беспілотніка "Гербера" — гэта БПЛА, якое выкарыстоўваецца для разведкі і для адцягнення сіл СПА. Такі беспілотнік напярэдадні прыляцеў у Літву і зваліўся за кіламетр ад беларуска-літоўскай мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.