Беларусы, якія ваююць на баку Расіі, усё часцей трапляюць ва ўкраінскі палон

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / ria.ru

Беларусы, якія ваююць на баку Расіі, усё часцей трапляюць ва ўкраінскі палон. На гэта звярнуў увагу дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка. Ён не мае агульнай статыстыкі, але ведае з крыніц у спецыяльных службах, што "найчасцей гэта адбываецца на Данбасе — у баях у Данецкай і Луганскай абласцях", паведамляе Радыё Свабода.

Раней Ганчарэнка паведамляў, што сярод палонных ёсць "дастаткова блізкія да Лукашэнкі і ягонай сістэмы людзі", якія "ўжо пачалі даваць паказанні пра ўсё тое, што адбываецца ў Беларусі". Такія сведчанні, як мяркуе дэпутат, могуць быць уключаныя ў матэрыялы будучага трыбуналу над Аляксандрам Лукашэнкам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.