Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек
Галіна Лагацкая / t.me/viasna96/
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек. Гэта — Мікіта Вайцюк, Галіна Лагацкая, Валерый Саковіч, Кацярына Мадзянкова, Ягор Зенчанка, Мікіта Яхімовіч, Наталля Салук, Дзмітрый Лапец, Аляксей Зачапіла і Сяргей Кулеша. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Калі Кулеша затрыманы па артыкуле "Удзел у масавых беспарадках", то астатнія — па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Усіх палітвязняў пазбавілі волі за ўдзел у пратэстах.
У спісе цяпер 1374 палітычных зняволеных.