Беларускія хакеісты занялі трэцяе месца на міжнародным турніры ў Даніі

На міжнародным хакейным турніры Metal Euro Ice Hockey Challenge зборная Беларусі выйграла ў каманды Францыі і заняла трэцяе месца, паведамляе БЕЛТА.

Лік гульні — 2:1 на карысць Беларусі (2:0, 0:0, 0:1). У беларусаў шайбы забілі Руслан Дастанка (на 15-й хвіліне, у большасці) і Андрэй Коласаў (на 16-й хвіліне, у меншасці). У зборнай Францыі шайбай вызначыўся Фларыян Шакіяшвілі (на 53-й хвіліне, у большасці).

Гаспадары турніру датчане выйгралі ў хакеістаў Нарвегіі — 3:0, але не змаглі заняць першую прыступку п'едэстала. Турнірная табліца выглядае так: Нарвегія — 6 ачкоў (3 гульні), Данія — 5 (3), Беларусь — 4 (3), Францыя — 3 (3).

Фота — hockey.by