Беларускія хакеісты выйгралі другі матч спарынгу са Швейцарыяй

Зборная Беларусі па хакеі ў рамках Еўрачэленджу перамагла Швейцарыю ў другім матчы і такім чынам узяла рэванш за паразу, панесеную ў пятніцу. Сустрэча прайшла 23 красавіка на “Мінск-Арэне” і скончылася з лікам 3:2 на карысць беларусаў. Шайбамі адзначыліся Аляксандр Паўловіч (дубль) і Андрэй Філічкін.
Першая сустрэча са швейцарцамі прайшла 22 красавіка ў Маладзечне і скончылася для беларусаў пройгрышам у авертайме — 1:2.
29 и 30 красавіка падапечныя Дэйва Льюіса сустрэнуцца на выездзе са зборнай Нямеччыны.