Беларускія хакеісты прайгралі зборнай Даніі ў авертайме (відэа)

Зборная Беларусі па хакеі на турніры Еўрачэленджу прайграла ў авертайме гаспадарам спаборніцтваў Даніі — 1:2. Напярэдадні нашы хакеісты саступілі нарвежцам з лікам 2:5.

Лік гульні адкрыўся ў другім перыядзе, калі датчане паразілі браму беларусаў. Аднак у сярэдзіне трэцяга перыяду Дзмітрый Мільчакоў здолеў зраўняць лік і гульня перайшла ў авертайм. Зрэшты, у дадатковыя час больш удачлівымі былі гаспадары пляцоўкі — датчане закінулі беларусам шайбу і такім чынам сталі пераможцамі матчу.

Сёння зборная Беларусі завершыць выступ на турніры “Metal Euro Ice Hockey Challenge” сустрэчай са зборнай Францыі.