Беларускі турыст загінуў у польскіх Татрах
Дзмітрый Краўцоў / фота з Фэйсбука
У польскіх Татрах загінуў турыст з Беларусі. Мясцовая служба ратавання знайшла яго цела без прыкметаў жыцця каля самай высокай кропкі польскіх Татраў — гары Рысы.
Дзмітрый Краўцоў перастаў выходзіць на сувязь 3 ліпеня. Пошуковая аперацыя пачалася 4 ліпеня.
Таксама вядома, што яго шукалі блізкія. Дэталі смерці беларуса пакуль не разгалошваюць.
Паведамляецца, што апошнім часам хлопец жыў у Кракаве.