Беларускі барэц Кадзімагамедаў прайграў у першым паядынку Алімпіяды
Магамедхабіб Кадзімагамедаў прайграў на Алімпіядзе / НАК РБ
Магамедхабіб Кадзімагамедаў, які мае беларускі пашпарт, прайграў у першым жа паядынку на Алімпіядзе.
У спаборніцтвах па вольнай барацьбе ў катэгорыі да 74 кг ён саступіў Разамбеку Жамалаву, які выступае за Узбекістан — 0:8.
Кадзімагамедаў зможа пазмагацца за бронзавы медаль у суцяшальным раўндзе, калі Жамалаў дойдзе да фіналу.