Беларускі барэц Хаслаханаў прайграў у чвэрцьфінале Алімпіяды
Абубакар Хаслаханаў перамог Роберта Кабліяшвілі / НАК РБ
На алімпійскім турніры па грэка-рымскай барацьбе беларускі спартовец Абубакар Хаслаханаў паспяхова прайшоў 1/8 фіналу.
У вагавай катэгорыі 97 кг беларускі барэц сустракаўся з прадстаўніком Грузіі Робертам Кабліяшвілі. Паядынак завяршыўся датэрміновай перамога Хаслаханава — 9:1.
Аднак у чвэрцьфінале ён прайграў Махамеду Габру з Егіпта — 1:4.