Беларуская журналістка атрымала палітычны прытулак у Латвіі
Беларуская журналістка Наста Захарэвіч атрымала палітычны прытулак у Латвіі. "Я атрымала статус уцякачкі. Латвія дала мне палітычнае сховішча", — напісала яна ў Фэйсбуку.
Наста Захарэвіч з'ехала з Беларусі пасля некалькіх затрыманняў і зняволенняў. Падчас аднаго з арыштаў яна за кратамі перанесла COVID-19.