"Беларуськалій" падаў у суд за спыненне транзіту ў Літве
"Беларуськалій" падаў скаргу ў Віленскі суд на спыненне транзіту праз Літву, паведамляе BNS.
"Літоўская чыгунка" з 1 лютага перастае выконваць доўгатэрміновы кантракт на перавозку беларускіх угнаенняў. Урад Літвы (на аснове рашэння спецыяльнай камісіі) пастанавіў, што пагадненне з беларускай кампаніяй не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі.
Падставай стала тое, што "Беларуськалій" трапіў пад эканамічныя санкцыі ЗША.
У сваёй заяве "Беларуськалій" патрабуе адмяніць як рашэнне ўрадавай камісіі, так і самога ўрада.