Беларускага журналіста НТВ ва Украіне прысудзілі да штрафу

Суд прызнаў, што затрыманы журналіст расійскага канала НТВ беларускі грамадзянін Сцяпан Чырыч правозіў праз дзяржаўную мяжу Украіны спецыяльны тэхнічны сродак сакрэтнага атрымання інфармацыі (акуляры з умантаванай відэакамерай). Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на адваката Іллю Бондара.



Паведаміць памер штрафу ён адмовіўся, заявіўшы, што "ў дадзеным выпадку гэта абыякава".



Раней адвакат казаў, што следства так і не змагло растлумачыць, што такое спецыяльны сродак сакрэтнага збору інфармацыі і чаму Чырыч павінен быў ведаць, што акуляры трапляюць пад гэтае вызначэнне.



Нагадаем, Чырыча затрымалі ў красавіку ў Днепрапятроўскай вобласці. Ад 26 красавіка ён знаходзіўся пад хатнім арыштам.