Беларуска заваявала золата чэмпіянату Еўропы па барацьбе
Аліна Шаўчук / t.me/olympicteamby/
Беларуска Аліна Шаўчук заваявала золата чэмпіянату Еўропы па барацьбе. Спаборніцтвы прайшлі ў Браціславе.
Шаўчук выступала ў вагавой катэгорыі да 68 кг. Яна паслядоўна перамагла прадстаўніц Албаніі, Турцыі, Украіны і Румыніі.
Беларуска Анастасія Зімянкова ў вагавой катэгорыі да 76 кг заняла трэцяе месца.
Пасля чатырох дзён спаборніцтваў беларускія спартоўцы заваявалі пяць медалёў чэмпіянату Еўропы (1-1-4).