Беларусам, якія прыхапілі зямлю для сваіх участкаў, прыходзяць "лісты шчасця"
У Беларусі выяўляюць самавольных "захопнікаў" зямлі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Беларусы, якія для сваіх зямельных участкаў "прыхапілі" троху дзяржаўнай зямлі, сталі атрымліваць "лісты шчасця" з мясцовых адміністрацый, піша onliner.by.
Падрыхтоўка ішла з 2020 года. Улады з дапамогай спадарожнікаў і дронаў вывучалі шсе населеныя пункты і правяралі, ці адпавядаюць закону абазначаныя межы ўчасткаў. У спрэчных сітуацыях на месца выязджалі спецыялісты.
"Захопнікам" прапануюць вырашыць пытанне двума спосабамі. Калі дадатковы ўчастак быў "прырэзаны" без парушэння горадабудаўнічых і будаўнічых нормаў, то яго можна легалізаваць паводле спецыяльнай працэдуры. Ці — вярнуць плот на законную мяжу ўчастка і знесці пабудовы, якія з'явіліся на "лішніх" сотках.
Чыноўнікі адзначаюць, што адміністрацыйная адказнасць за захоп зямлі не прадугледжаная. Таму аб правінах нават самага злоснага "захопніка" калегі на працы не даведаюцца.