Беларусам у Польшчы прыходзяць фэйкавыя лісты нібыта ад украінскіх праваабаронца

Беларусы ў Польшчы атрымліваюць фэйкавыя лісты / pixabay.com
Беларускім актывістам у Польшчы прыходзяць лісты нібыта ад імя ўкраінскай праваабарончай арганізацыі ZMINA. Пра фэйкавую рассылку паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
У лістах беларусаў просяць дасылаць інфармацыю пра фігурантаў "справы Гаюна", а таксама па іншых справах, звязаных з падтрымкай Украіны. Усе лісты падпісаныя імем нібыта супрацоўніка арганізацыі Мікалая Аксінюка і адасланыя з паштовага адрасу oksynukmykola@protonmail.
Цэнтр правоў чалавека ZMINA паведаміў беларускім праваабаронцам, што ў іх няма такога супрацоўніка і такой электроннай пошты. Усе лісты ад арганізацыі ZMINA прыходзяць толькі з пошты, якая сканчвацца @zmina.uа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.