Беларуса вывезлі на мяжу за парушэнні правілаў перабывання ў Польшчы
На беларуска-польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота / twitter.com/Straz_Graniczna
27 студзеня памежнікі Надвіслянскага аддзела памежнай службы Польшчы затрымалі 13 чалавек, у тым ліку аднаго беларуса. Прычынай стала парушэнне правілаў перабывання ў Польшчы.
Паведамляецца, што праверкі адбыліся ў Лодзінскім, Мазавецкім і Куява-Паморскім ваяводствах. Акрамя беларуса сярод затрыманых былі двое грамадзян Украіны, чацвёра грузінаў, двое калумбійцаў, а таксама грамадзяне В'етнама, Непала, Таджыкістана і Малдовы.
Адносна большасці замежнікаў былі прынятыя рашэнні, што яны павінны вярнуцца ў свае краіны. А нашага суайчынніка даставілі непасрэдна на беларуска-польскую мяжу.