Беларус стаў расійскім наймітам і здаўся ў палон украінцам
Максім Запека / Флагшток
Грамадзянін Беларусі трапіў у палон да ўкраінцаў. 33-гадовы Максім Запека служыў у расійскім войску на кантракце.
Як кажа сам мужчына, яму “прапанавалі” пайсці ў расійскае войска ўлетку 2023-га. Ён пагадзіўся. Падрыхтоўку, якая праходзіла на тэрыторыі Расіі, праводзілі былыя вагнераўцы.
Мужчына сам здаўся ў палон украінскім ваярам пад Бахмутам.