Беларусь пазмагаецца за права зноў правесці чэмпіянат свету па хакеі

Беларусь збіраецца зноў пазмагацца за права правесці чэмпіянат свету па хакеі ў 2021-м ці ў 2022 годзе. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі. Ён мяркуе, што "зусім рэальна" стаць гаспадарамі сусветнага першынства.
Рачкоўскі адзначае, што на кожным кангрэсе Міжнароднай федэрацыі прадстаўнікі розных краін згадваюць, як "добра прайшоў сусветны форум" у Мінску. Нагадаем, чэмпіянат свету па хакеі прайшоў у Беларусі ў 2014 годзе.
Рачкоўскі: Хакеісты зборнай Беларусі могуць гуляць як канадцы