Беларусь паскардзілася ў ААН на Польшчу праз закрыццё мяжы
На мяжы / Еўрарадыё
Беларусь паскардзілася ў ААН на Польшчу праз закрыццё мяжы. Прычына — закрыццё мяжы ад 12 верасня.
"Рашэнне польскіх уладаў аб закрыцці мяжы з Беларуссю з'яўляецца прыкладам беспадстаўных, антынародных крокаў, накіраваных супраць простых грамадзян як Беларусі, так і Польшчы, а таксама замежных грамадзян", — заявіў часовы павераны ў справах Беларусі пры ААН Арцём Тозік.
Пра тое, як Польшча рэалізавала сваё рашэнне — чытайце ў рэпартажы Еўрарадыё. Журналіст Тарас Тарналіцкі правёў ноч на мяжы і распавядае, што адбывалася перад закрыццём памежных пераходаў.
А тут можна паўдзельнічаць у апытанцы, адказаўшы на пытанне слушнае гэтае рашэнне ці не.