Беларусь чакае ад Расіі крэдыт у 1,5 мільярда долараў на імпартазамяшчэнне

На пачатку верасня Беларусь і Расія плануюць падпісаць дамову пра вылучэнне крэдыту на 1,5 мільярда долараў на праграмы па імпартазамяшчэнні. Пра гэта заявіў у Маскве першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў, перадае БЕЛТА.
Раней Аляксандр Лукашэнка казаў, быццам афіцыйны Мінск прапанаваў Маскве некалькі сумесных праектаў па замяшчэнні заходняга імпарту. Гэтким чынам улады Беларусі і Расіі планавалі змагацца супраць заходніх санкцый. Крэмль, па словах Лукашэнкі, ухваліў гэтую ідэю і паабяцаў выдаць Беларусі крэдыт у 1,5 мільярда долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.