Байдэн і Пуцін дамовіліся пра вяртанне амбасадараў
На выніковай прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы ў Жэневе Уладзімір Пуцін не згадаў Беларусь. Чакаецца, што пазней на прэс-канферэнцыі нашу краіну згадае прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Менавіта амерыканскі бок збіраўся прапанаваць абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі.
Са слоў Пуціна вынікае, што Расія і ЗША дамовіліся пра вяртанне амбасадараў. На сустрэчы закраналася тэма правоў чалавека ў Расіі, тэма Украіны. Прэзідэнт Расіі заявіў, што абмяркоўваўся абмен асуджанымі.
"Сустрэча агулам была выніковая", — сказаў Уладзімір Пуцін.