БАТЭ трапіў у ТОП-20 еўрапейскіх клубаў па прыбытках у сезоне 2015/2016

БАТЭ трапіў у ТОП-20 еўрапейскіх клубаў па прыбытках у сезоне 2015/2016

Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ трапіў у ТОП-20 найлепшых клубаў Еўропа па прыбытках у сезоне 2015/2016. Як піша Прессбол, “жоўта-блакітныя” за гэты перыяд зарабілі 24 мільёны еўра Такі паказнік дазволіў камандзе заняць 18-20 месцы. Болей за ўсіх у тым сезоне зарабіў “Ювентус” — 92 мільёны еўра.

Сукупны аперацыйны прыбытак еўрапейскіх клубаў у сезоне-2015/2016 зменшыўся на 9% і склаў 727 мільёнаў еўра. Колькасць клубаў з гадавымі стратамі, якія перавышаюць 10 мільёнаў еўра, знізілася з 35 да 30. Колькасць клубаў са стратамі болей за 15 мільёнаў за год знізілася з 36 у сезоне 2011/2012 да 22 у мінулым сезоне.

ТОП-20 прыбытковых еўрапейскіх футбольных клубаў выглядае наступным чынам:

1.“Ювентус” — 92 млн еўра

2. “Барселон” — 59

3-4“ПСЖ” — 54

3-4 “Рэал” — 54

5. “Манака” — 53

6. “Баварыя” — 48

7. “Атлетыка” — 44

8-9 “Ман Сіці” — 43

8-9 “Рома” — 43

10. “Чэлсі” — 39

11. “Порту” — 36

12-13 “Арсенал” — 35

12-13 “Зеніт” — 35

14-15 “Барусія” Д — 33

14-15 “Баер” — 33

16. “Ліверпуль” — 32

17. “Алімпіякас” — 27

18-19 “Барусія” М — 24

18-19-20 БАТЭ — 24

18-19-20 “Шахцёр” Данецк — 24.   


Нагадаем, што ў сезоне-2015/2016 БАТЭ выступаў у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.